Яўген быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў» за тое, што, паводле абвінавачання, 27 жніўня 2021 года зняў чатыры сцягі з крамаў і ўстаноў: тры склаў за будынкам пошты, адзін аднёс да помніка.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў канцы 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання .

