Яўген — былы памочнік пракурора Першамайскага раёна г. Мінска. У жніўні 2020 года ён ініцыяваў праверку дзеянняў людзей у форме ДАІ, якія збівалі байкераў. Праверка вынікаў не прынесла, і неўзабаве ён звольніўся з пракуратуры.
10 чэрвеня 2021 года Яўгена затрымалі і асудзілі за "пікетаванне праз размяшчэнне на балконе бчб-сцяга". Пазней тэрмін арышту працягнулі яшчэ на 15 сутак, а затым супраць яго распачалі крымінальную справу аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Дадаткова яму прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб "распальванні варожасці".
У траўні 2022 года Яўген быў прыгавораны да пазбаўлення волі, а ў верасні таго ж года яго пазбавілі звання.
Зімой 2025 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.




