Кудзіны-прыхаджане евангельскай царквы "Благадаць". Яўген - вельмі сямейны чалавек і шматдзетны бацька, у яго сацсетках немагчыма знайсці ніводны здымак, дзе б ён быў не з дзецьмі. Першая жонка Яўгенія Вера памерла два гады таму. Мужчына ажаніўся яшчэ раз, але, магчыма, застаўся адзіным законным прадстаўніком дзяцей.
Мужчыну абвінавачвалі ў "закліках да нанясення шкоды нацыянальнай бяспецы" (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), яму пагражала ад 4 да 12 гадоў калоніі. Аднак мяркуючы па інфармацыі са "спіс экстрэмістаў" ён застаўся на волі (прыгаворам хутчэй за ўсё стала хатняя хімія або астрочка пакарання).
