Яўген - былы следчы СК, а таксама ініцыятар праекта bychange.me, упершыню быў затрыманы ўвечары 24 лістапада 2020 года ў Мінску ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Праз 10 сутак яго адпусцілі, аднак у красавіку 2021 года ён быў зноў арыштаваны і пазней асуджаны па шасці крымінальных артыкулах, у тым ліку за «арганізацыю масавых беспарадкаў» у 2020 годзе, «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» ў інтэрв'ю і тэкстах у сацсетках, а таксама заугрозу.
Па версіі Генеральнай пракуратуры, Яўген быў "актыўным удзельнікам Telegram-чата "ХАТА", дзейнасць якога накіравана на арганізацыю злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці". Суд праходзіў у закрытым рэжыме, а ў Яўгена ўзялі падпіску аб невыдаванні матэрыялаў справы.
16 верасня 2026 года быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ў Літву.




