Яўген быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У снежні 2021 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту і перакрыцце дарог у 2020 годзе ў Мінску, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў красавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


