Яўген быў затрыманы 26 лютага 2021 года. Яго абвінавацілі ў тым, што 28 снежня 2020 года, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, ён апублікаваў у адным з Telegram-чатаў персанальныя дадзеныя супрацоўнікаў ГУБАЗіК МУС Івана Тарасіка і Аляксандра Алексы. Да гэтых дадзеных ён дадаў пагрозу ў іх адрас і абразлівы каментар аб месцы іх пражывання.
Акрамя таго, Яўгена прызналі вінаватым па артыкулах "Крадзеж" і "Ухіленне ад адбывання пакарання" за невыкананне прысуду аб "хатняй хіміі" па папярэдняй справе.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Яўген Сямёнаў.



