Галіна, 2D-мастачка кампаніі Vizor Games, была затрыманая ў снежні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Сілавікі запісалі з Галінай «пакаяльнае відэа», у якім яна распавяла, што была падпісаная на Telegram-каналы, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі, а таксама ўдзельнічала ў пратэстных акцыях і перакрыцці дарог у жніўні 2020 года.
У траўні 2022 года Галіну прызналі вінаватай і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінула Беларусь.
У кастрычніку і лістападзе 2024 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбыліся завочныя судовыя пасяджэнні па пытанні замены прызначанага пакарання.




