З'яўляецца дзейным адвакатам Мінскай Гарадской калегіі адвакатаў, і прадстаўляла інтарэсы ў судзе грамадзян па мностве палітычна матываваных спраў. У тым ліку, з'яўлялася бокам абароны свайго сына, палітвязня Пархімічка Віктара Віктаравіча (на дадзены момант цалкам адбыў пакаранне і выехаў за межы РБ). Галіна з 1994 году зьяўляецца актыўным сябрам партыі БНФ. 01.04.2017 удзельнічала ў якасці эксперта ў ток-шоу "Кожны з нас" на канале Белсат, які прызнаны ў Рэспубліцы Беларусь экстрэмісцкім фарміраваннем.
28 лютага 2024 г. Галіну затрымалі і ў яе кватэры быў праведзены ператрус. Ёй прад'явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, т.я. супрацоўнікам КДБ удалося аднавіць выдаленыя фотаздымкі з мірнага маршу пратэстаў за 16.07.2020 г. Акрамя таго супрацоўнікі КДБ абвінавачвалі яе ў аказанні фінансавай дапамогі праз Facebook асобам, якія пацярпелі ад рэпрэсій сілавых органаў рэспублікі Беларусь.
Галіну адпусцілі пад залог, пасля чаго яна выехала за межы РБ.

