Генадзь, журналіст «Камсамольскай праўды», быў затрыманы восенню 2021 года пасля ператрусу ў ягоным доме ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля гібелі ў Менску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Падставай стаў артыкул у выданні пра Андрэя Зельцэра.
У сакавіку 2023 года Генадзя прызналі вінаватым па артыкулах «распальванне варожасці» і «абразу Лукашэнкі». Па версіі абвінавачання, Генадзь, «дзейнічаючы па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, у перыяд з 23 чэрвеня 2020 года па кастрычнік 2021 года здзейсніў шэраг злачынстваў». Таксама ён «вырабіў і размясціў у інтэрнэце негатыўныя, непрыстойныя і недапушчальныя» выказванні ў дачыненні да Лукашэнкі.
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.






