Глеб Дудко вядомы ў музычным асяроддзі не толькі Гомеля, але і далёка за яго межамі. Сумясціўшы свае таленты музыкі і праграміста, ён запусціў , як мінімум, два музычныя IT-стартапы.
Бацька Глеба Алег Дудко - вядомы ў Гомелі оперны спявак і былы саліст філармоніі.
У 2018-м Глеб разам з праграмістам Максімам Грыневічам запусціў праект ConcertMaster. Ідэя праекта - стварыць праграму , якая магла б аўтаматычна акампанаваць вакалістам .
Глеба затрымалі ў сакавіку 2024 года ў Добрушы і прысудзілі яму арышт за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў ". Пасля гэтага мужчыну перавялі ў СІЗА.
З публікацый у сацыяльных сетках Глеба Дудко можна зразумець, што ў 2022 годзе ён асудзіў ваенную агрэсію ў адносінах да Украіны. Што менавіта паслужыла падставай для палітычнага пераследу гамяльчаніна невядома.
У 2025 годзе выйшаў на волю пасля заканчэння тэрміну.




