18 кастрычніка 2020 года 17-гадовага Рыгора затрымалі на нядзельным маршы ў Мінску, але адпусцілі, бо ён быў непаўналетнім.
У сакавіку 2022 года яго прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у пратэстах 2020 года, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
