Рыгор скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ. 7 снежня 2021 года яго затрымалі, і да суда ўтрымлівалі ў СІЗА-1 у Мінску.
У сакавіку 2022 года Рыгора прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у пратэстах 2020 года, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



