Грамадзянін Украіны. Ігар Жывалун паходзіць з Сумскай вобласці Украіны. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў на яго радзіму і акупацыі яго роднага мястэчка Недрыгайлаў ён актыўна пачаў пашыраць праз сваю старонку ў Facebook інфармацыю, якая дапамагала шукаць зніклых на вайне грамадзянскіх і ваенных украінцаў, а таксама ўсялякую антываенную інфармацыю, звесткі аб удзеле беларусаў у абароне Украіны ад расійскіх.
Быў вызвалены ў пачатку верасня 2025 года, пасля чаго дэпартаваны ва Украіну.


