Ігар быў затрыманы вясной 2025 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і летам таго ж года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 11 жніўня ў Брэсце.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.


