Ігар быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў чэрвені 2023 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




