Родны брат былога палітвязня Станіслава Мачалава, якога рэпрэсавалі ў студзені 2022 года.
Што канкрэтна ставілася ў віну Ігару пакуль невядома. Існуе верагоднасць, што затрыманне звязана са справай канала "Беларускі гаюн", які адсочваў дзеянні расійскага акупацыйнага войска ў Беларусі падчас яе агрэсіі супраць Украіны. Таксама ўстанаўліваецца і канкрэтны прыгавор. Вядома толькі, што ён не звязаны з пазбаўленнем волі, хутчэй за ўсё яму прысудзілі абмежаванне свабоды.
