Ілья быў асуджаны за асабістае паведамленне, накіраванае старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі аддзела МУС адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна Уладзіміру Казлоўскаму. Па версіі абвінавачання, у сваім паведамленні ён выказаў пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС «з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці, прымусіць да змены характару гэтай дзейнасці і з помсты за выкананне службовых абавязкаў».
Выйшаў на волю зімой 2026 года, поўнасцю адбыўшы пакаранне.


