Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія

Ірына Анатольеўна Арэхава

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Была затрыманая разам з мужам. Ірына да суда знаходзілася пад закладам. З матэрыялаў справы стала вядома, што сям'ю знайшлі па фота з тэлефона мужа Ірыны-Віктара. Ён на судзе расказаў, што ў той дзень з жонкай вырашылі прагуляцца і паназіраць за тым, што адбываецца. Па словах Віктара, яны сапраўды зрабілі з жонкай фатаграфію на праезнай частцы на праспекце Незалежнасці, але плакат і стужкі, з якімі яны сфатаграфаваліся, ім не належаць. Ірына на судзе не змагла распавесці падрабязнасці таго дня, бо не памятае прычыны іх даўнасці . Але, як і муж, яна адзначыла, што ў той дзень лозунгаў не выкрыквала і ў далоні не пляскала.

Прысуды

Вырак суда 29.11.2022

2 гады абмежавання волі без накіравання.

Ірына Анатольеўна Арэхава
Катэгорыі спраў:
Пратэсты 2020 Менск
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
04.02.1966
Артыкулы:
Адзнакі: