Ірына, грамадзянка Расіі, была затрымана 28 траўня 2021 года ў Брэсце і ў верасні таго ж года асуджана з-за твіту, апублікаванага 23 траўня. У ім змяшчалася спасылка на публікацыю ў «Жывым часопісе» з перадрукам матэрыялу Рускай службы BBC аб інцыдэнце з самалётам Ryanair, на борце якога знаходзіўся Раман Пратасевіч. Да перадруку яна дадала ўласны загаловак: «Чарговае злачынства Лукашэнкі: акт дзяржаўнага авіяпірацтва». Пры гэтым выраз «акт дзяржаўнага авіяпірацтва» прыводзілася ў тэксце BBC як цытата рэакцыі МЗС Грэцыі.
1 верасня 2022 года яна была вызвалена пасля заканчэння тэрміну пакарання і адразу дэпартавана ў Расію з забаронай на ўезд у Беларусь тэрмінам на 10 гадоў.























