Увосень 2024 года імя Ірыны Пазнякевіч з'явілася ў базе вышуку ў Расіі. Пасля яе судзілі і выслалі ў Беларусь.
Ірыне Пазьнякевіч (Шульга) 26 гадоў. Яна родам з Баранавіч, таксама жыла ў Івацэвічах. Па дадзеных з сацсетак, дзяўчына працавала ў розных сферах - напрыклад, была санітаркай. А па стане на 2019 год у яе было маленькае дзіця.
У кастрычніку 2020 года Ірына знаходзілася ў ізалятары ў Жодзіне - дзяўчыну затрымалі нібыта за ўдзел у пратэстах. Невядома, ці ўдзельнічала яна тады ў чымсьці насамрэч, ці стала адной з выпадкова затрыманых.
У лютым 2021 года яна перабралася ў Расію. Тэрмін яе легалізацыі скончыўся 14 студзеня 2024 г., але яна не выехала з Масквы на радзіму, а засталася там. У кастрычніку 2024 года Ірыну судзілі ў Мікулінскім раённым судзе Масквы. Ёй прысудзілі 5000 расейскіх рублёў штрафу (каля 50 даляраў) і дэпартацыю з Расеі.
У верасні 2025 года была вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.



















