Ірына, былая юрыстка TUT.BY, была затрымана 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы супраць TUT.BY, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У красавіку 2022 года стала вядома, што мера стрымання была зменена з хатняга арышту на падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні не былі знятыя.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Ірыны і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.

