Ірына, жонка Пятра Зіневіча, асуджанага на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, была прызнана вінаватай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады» за каментар пад фота: «Няхай гэты ўпыр адкажа за ўсіх, каго нявінна асудзілі», паколькі ён ілжэсведчыў па адміністратыўных справах, абвінавачванні, была расцэнена як абраза.
25 траўня 2023 года Ірына была затрымана і змешчана пад варту па надуманым абвінавачанні аб парушэнні рэжыму выканання пакарання. Ёй таксама выставілі штраф за рэпост у сацсетках дзіцячай казкі ад Маляваныча ў памеры 740 рублёў, а ўтрыманне ў ІЧУ ацанілі ў 592 рублі. Праверка сацсетак праводзілася на замову супрацоўніка ГАУС г. Баранавічы.
Ірына была вызвалена з ІЧУ 26 чэрвеня 2023 года, а 14 ліпеня 2023 года поўнасцю адбыла тэрмін пакарання, прызначаны судом у красавіку 2021 года.


