Паводле матэрыялаў следства, Ірына ў кастрычніку 2020 года ў адным з тэлеграм-каналаў эмацыйна выказалася пад запісам пра двух знаёмых міліцыянераў — намесніка начальніка аддзела міліцыі Ленінскага раёна Бабруйска, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Андрэя Сябецкага і начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Бабруйскага гарвыканкама Сяргея Рудзько.
Праз некалькі дзён да яе прыйшлі з ператрусам і паведамілі аб узбуджэнні крымінальнай справы.
У траўні 2021 года Ірыну прызналі вінаватай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» і прыгаварылі да абмежавання волі, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды «пацярпелым». У судзе Ірына пацвердзіла, што пакінула каментар, але адзначыла, што не лічыць яго абразлівым.



