Іван скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. 26 красавіка 2022 года яго затрымалі па крымінальнай справе за ўдзел у пратэстах, і да суда ўтрымлівалі пад вартай.
У чэрвені 2022 года яго прызналі вінаватым па крымінальнай справе, распачатай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у адной з акцый пратэсту ў Мінску пасля выбараў 2020 года, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Разам з ім судзілі Марыну Папову.
Пазней Іван пакінуў Беларусь.
У снежні 2024 года ў межах спецвытворчасці адбылося завочнае судовае пасяджэнне па пытанні ўзмацнення віду пакарання. Вынік пасяджэння невядомы.



