Іван у 2013 годзе разам з жонкай і сынам пераехаў у бедную вёску Продзвіна Бабруйскага раёна. На момант перасялення Івана ў ёй засталося крыху больш за дзясятак жыхароў. Мужчына стаў старастай вёскі і ажыўляў яе па меры сіл. Ён пачаў праводзіць штогадовы фестываль у гонар дня стварэння вёскі . Таксама ён стараўся зрабіць вёску лепш : акультурваў , узнаўляў крыж у гонар загінуўшых падчас Другой сусветнай жыхароў, пачысціў агульную студню. Раёнка называла яго "неабыякавым чалавекам" і "руплівым гаспадаром". Івана прызнавалі адным з лепшых вясковых старастаў раёна. У ціктоку ён вёў канал "Сельскі стараста ".
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).

