Івана затрымалі і асудзілі па крымінальнай справе, узбуджанай пасля акцыі пратэсту — «Марша герояў», які адбыўся 13 верасня 2020 года ў Менску. Яго абвінавацілі ў пашкоджанні службовага аўтамабіля і нападзенні на супрацоўнікаў АМАПа. У выніку суд прызнаў яго вінаватым па артыкулах аб «гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і «ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Іван прызнаў віну толькі ў пашкоджанні аўтамабіля.
Ён быў вызвалены ў чэрвені 2023 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.










