Іван скончыў Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж у 1996 годзе. Доўгі час Іван займаўся арганізацыяй і правядзеннем свят, быў заснавальнікам мінскай студыі "МіФ". На яго рахунку сотні вяселляў, выпускных вечароў і карпаратываў. У яго было ІП у сферы фатаграфіі, якое з 2018 года знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.
Пазней Іван яшчэ заняўся фермерствам. Ён пачаў разводзіць птушку і прадаваць мяса індычкі на мінскай Камароўцы.
Таксама ён займаецца музыкай: сам прыдумляе і запісвае трэкі, а таксама робіць аранжыроўкі трэкаў і біты для іншых музыкаў. Удзельнічаў у музычным праекце "Белы і Каранцін".
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).

