Іван вучыўся на чацвёртым курсе БДУІРа і працаваў праграмістам. У сувязі з затрыманнем Івану прыйшлося забраць дакументы з універсітэта. Пра тое, што затрыманы і ягоны бацька, ён даведаўся, калі ўжо сам быў затрыманы. Бацька івана былы мытнік - Мікалай Куляшоў. Яго асудзілі за тое, што ён нібыта дапамагаў ахвотным эвакуіравацца з Беларусі ў Літву.
Івана катавалі, трымалі пад вартай у СІЗА, знялі ў прапагандысцкім фільме БТ. З 1 лістапада да суда яго перавялі пад дамашні арышт.
Пасля прысуду Іван выехаў за межы РБ. Быў аб'яўлены ў вышук у РБ 24.10.2024 года.





