Іван быў асуджаны за каментар у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, які ён размясціў у верасні 2020 года ў групе "Народны патруль" у сацыяльнай сетцы "УКантакце".
У траўні 2022 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі ў калонію за "парушэнне парадку ў папраўчай установе". Вядома, што нагодай для гэтага сталі чатыры рапарты, складзеныя за тое, што ён "прылёг на ложак".
Вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



