Быў асуджаны за адміністраванне тэлеграм-канала "Дошка ганьбы Ліда, Дзятлава, Шчучын, Воранава, Іўе, Бярозаўка, Навагрудак".
Суд над ім адбыўся ў Лідзе 20 студзеня, па артыкуле 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Пацярпелым праходзіў кіраўнік прэс-службы Гарадзенскай міліцыі Яўген Дудко , які запатрабаваў 3 тысячы рублёў маральнай кампенсацыі за размешчаную аб ім інфармацыю на канале. Таксама Івану далі два гады "хатняй" хіміі.
Іван Каспяровіч падаў апеляцыю на прысуд. Таксама апеляцыю падаў і Яўген Дудко разам з пракурорам - маўляў, калі актывіст застанецца дома, то зноў будзе адміністраваць тэлеграм-каналы. У выніку 25 сакавіка адбыўся новы суд, на якім два гады “хатняй” хіміі замянілі на два гады рэальнай, з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Кампенсацыю маральнай шкоды знізілі да 1,5 тысяч рублёў.

