Жанне Дашкевіч 54 гады. Родам яна з вёскі Сваткі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Жанна скончыла Бабруйскі медыцынскі тэхнікум у 1987-м, а ва ўзросце 41 год паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на псіхолага. Невядома, калі Жанну Дашкевіч затрымалі і завошта. Але яна перастала быць анлайн з кастрычніка 2023-га года, хоць раней актыўна вяла сацсеткі.
Суд над жанчынай пачаўся 3 чэрвеня 2024 г. у Менскім абласным судзе. Жанну судзяць па двух артыкулах - "вярбоўка "навучанне або падрыхтоўка да ўдзелу ў вайне, а таксама матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім". Ёй пагражае ад пяці да дзесяці год калоніі.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).



















