Хутчэй за ўсё прычына затрымання ў каментарах у тэлеграме. У Карыны быў стары акаўнт, зарэгістраваны на яе ўласны нумар, з яе асабістым фота.
Карыне Маліноўскай 32 гады. Яна родам з Барысава. У яе двое непаўналетніх дзяцей.
Карына шмат у чым сябе спрабавала - працавала цырульнікам, цікавілася псіхалогіяй, з 2018 па 2022 рабіла ўласны бізнес па продажы святлодыёднага асвятлення.


















