18 студзеня 2022 года Кірыла затрымалі па крымінальнай справе пра ўдзел у акцыях пратэсту, і да суда яго ўтрымлівалі пад вартай.
У траўні 2022 года Кірыла прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2024 года суд разглядаў пытанне аб замене «хіміі» больш строгім пакараннем. Вынік пасяджэння, як і прысутнасць на ім Кірыла, невядомыя.



