Кірылу прызналі вінаватым у тым, што 13 верасня 2020 года ў Мінску з 13:59 да 19:20 ён удзельнічаў у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак: выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні, рухаўся ў счэпцы і парушаў спакой грамадзян. Па версіі абвінавачання, ён дзейнічаў з карыслівых памкненняў і ў змове з групай асоб. Таксама яго прызналі вінаватым у парушэнні правілаў адбывання папярэдняга пакарання — двух гадоў «хатняй хіміі», падчас якой ён здзейсніў шматлікія парушэнні.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


