Пасля таго, як у снежні 2021 года затрымалі сваяка Кліма, з якім ён быў на адным з маршаў у 2020 годзе, Клім вырашыў не чакаць свайго затрымання і з'ехаў у Маскву. Праз некалькі дзён у кватэру да ягоных бацькоў прыйшлі супрацоўнікі сілавых структураў у пошуках Кліма. Праз паўтара года на ягоны беларускі адрас пачалі прыходзіць позвы з ваенкамата, бо скончылася адтэрміноўка ад войска. Клім вырашыў з'ездзіць у РБ, прайсці медкамісію. Улетку 2023 года пасля прыезду ў Беларусь яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗ, пры затрыманні ён быў моцна збіты. На яго завялі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года, да суда Клім знаходзіўся ў зняволенні.
Былыя палітзняволеныяВымушаная эміграцыя
Клім Аляксандравіч Сінкевіч
- Dissidentby
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк
Прысуды
Вырак суда 16.08.2023
2,5 гады абмежавання волі без накіравання
Прычасныя да рэпрэсій

Зміцер Уладзіміравіч Аляшкевіч
ПадрабязнейНаглядчыкі23 траўня 1983
- Месца:
- Турма-8
- Тып:
- Супрацоўнік папраўчай установы

- У зняволенні:
- з 10.06.2023 па 16.08.2023
- Катэгорыі спраў:
- Пратэсты 2020 МенскВяртанне ў РБ
- Родны горад:
- Мінск
- Дзень нараджэння:
- 2001
- Знаходзіўся ў:
- СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
- Артыкулы:
- Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак

