Пенсіянер, захоплены ландшафтны дызайнер і майстар тапіярнай стрыжкі.
У 2020 годзе ўдзельнічаў у маршах пратэсту, у тым ліку маршах пенсіянераў.
У жніўні 2022 года па дарозе на працу яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗ. Спачатку справа скончылася адміністрацыйным арыштам на 10 сутак за "экстрэмісцкі рэпост". Пасля 10 сутак на Акрэсціна на Кастуся распачалі крымінальную справу па арт. 342 КК РБ і перавялі ў СІЗА.
Пасля выхаду на хатнюю хімію, Кастусь праз некаторы час пакінуў РБ.
У маі 2025 года ў дачыненні да Канстанціна распачалі завочную крымінальную справу «аб замене пакарання на больш строгую».


