Канстанцін быў асуджаны ў чэрвені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады», і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У красавіку 2022 года адбылося судовае паседжанне па пытанні замены рэжыму, па выніках якога абмежаванне волі было заменена на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


