Мужчына скончыў Ваенны інжынерна-тэхнічны ўніверсітэт у Ленінградзе (ВІТУ). У 1980-я гады ён прайшоў праз вайну ў Аўганістане — служыў у Кабуле афіцэрам вайсковай часткі 26190 (5131-я база па вырабе жалезабетонных вырабаў у складзе 40-й арміі) і кіраваў цэхам, які вырабляў канструкцыі для патрэб савецкага кантынгенту.
Цяпер ён на пенсіі.
Былога вайскоўца судзілі ў Гарадзенскім абласным судзе. Яму паставілі частку 1 артыкула 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), а таксама часткі 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Гэта тыповыя артыкулы, якія выкарыстоўваюцца для беспадстаўнага палітычнага пераследу. Што канкрэтна інкрымінавалі былому афганцу - пакуль невядома.
