Па "народным" артыкуле праходзілі адразу 17 чалавек, але пакуль вядомы тэрміны, якія агучылі васьмі з іх. Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў Маршы ў Баранавічах у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года. Яны нібыта знаходзіліся на праезнай частцы вуліц, гучна крычалі, выкрыквалі "лозунгі" і "дэманстравалі" нацыянальныя флагі.
29 ліпеня 2024 г. у судзе Маскоўскага раёна прайшло слуханне па справе Крысціны "аб вызваленні асуджанай, да якой прымянялася адтэрміноўка выканання пакарання, ад далейшага адбыцця пакарання пасля дасягнення дзіцем трохгадовага ўзросту або ў выпадку яго смерці".

