Крысціна была затрымана ў лістападзе 2024 года, а пазней, верагодна, у сярэдзіне 2025 года, асуджана па артыкулах "распальванне варожасці" і "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх" і прыгаворана да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.


















