Паводле матэрыялаў справы , 10 і 11 жніўня 2020 года Леанід «наўмысна і супрацьпраўна» сабраў і распаўсюдзіў інфармацыю, прызначаную для навучання і іншай падрыхтоўкі асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады. .
Абвінавачанне было ўпэўнена, што ён распаўсюджваў сабраную інфармацыю праз тэлеграм-чаты, каб з ёй маглі азнаёміцца жыхары Наваполацка і бліжэйшых населеных пунктаў.
Да прысуду Шамаў знаходзіўся пад вартай.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

