Леанід быў прызнаны вінаватым у студзені 2022 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты пад публікацыяй фатаграфіі супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У лістападзе 2024 года адбылося судовае паседжанне "аб кампенсацыі маральнай шкоды, прычыненай у выніку злачынства" Ігару Мікалаевічу Вальнічу. Невядома, ці ішла размова аб іску аб кампенсацыі, прысуджанай яшчэ ў студзені 2022 года, ці гэта быў новы эпізод.


