Льву Іўчыну 21 год . Хлопец доўгі час хаваўся ў Расіі. У 2024 годзе летам вярнуўся ў Беларусь, дзе яго і затрымалі .
Леў Валер'евіч Іўчын - гэта сын палітвязня Валерыя Іўчына. Апошняга ў чэрвені 2024 г. таксама судзілі ў Магілёве па арт. 342 КК РБ за ўдзел у менскіх акцыях пратэсту. Яго суд прыгаварыў да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у ВУАТ.

