Лілію затрымалі ў канцы сакавіка 2023 года і прызначылі адміністратыўны арышт на 10 сутак. Аднак у красавіку 2024 года стала вядома, што яе затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «паклёп у дачыненні да Лукашэнкі», «абраза суддзі», «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі».
У снежні 2024 года Лілія была прызнана вінаватай і прыгаворана да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.






















