Людміла - былая генеральная дырэктарка TUT.BY. Працавала ў TUT.BY з 2008 года: спачатку - юрысконсультам, пазней - дырэктаркай. У 2017 годзе ўзначаліла "Тут Бай Медыя".
У маі 2021 года яе затрымалі ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
У кастрычніку 2022 года КДБ унёс Людмілу ў спіс «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Пазней ёй таксама прад'явілі абвінавачанні ў "распальванні варожасці" і "закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі".
Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме і доўжыўся больш за два месяцы — усяго адбылося 37 паседжанняў. У сакавіку 2023 года Людміла была прыгаворана да працяглага тэрміну пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
16 верасня 2026 года была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезена ў Літву.





















