Падставай для крымінальнага пераследу Максіма стаў яго ўдзел у адной з акцый пратэсту, якія праходзілі ў Мінску восенню 2020 года.
11 студзеня 2022 года яго затрымалі па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і змясцілі ў СІЗА.
У красавіку 2022 года Максіма прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у гэтай акцыі.
Вызвалены ў красавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.









