Максіма затрымалі 15 лютага 2022 года, і да суда ўтрымлівалі пад вартай.
Увесну 2022 года яго разам з Антонам Грынем і Андрэем Тарапавым прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай паводле артыкула «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у некалькіх акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску.
У Максіма пажылыя бацькі і хворая бабуля, якім ён дапамагаў.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў жніўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

