Адзін з найстарэйшых дзеючых рэдактараў падзелу беларускай Вікіпедыі і самы дасведчаны адміністратар. Асноўную ўвагу надаваў старажытнай гісторыі Беларусі, але большую частку часу займаўся падтрыманнем парадку ў раздзеле і мадэраваннем спрэчак.
Затрыманне Максіма Ляпушэнкі стала не першым выпадкам рэпрэсій апошняга часу, накіраваных супраць аўтараў і рэдактараў беларускай Вікіпедыі. Затрыманні некалькіх беларускіх адміністратараў Вікіпедыі на працягу некалькіх месяцаў выглядаюць як частка скаардынаванай кампаніі, на што паказваюць і неабгрунтаваныя нападкі з боку прапагандыстаў:
- У красавіку знікла адміністратарка Вольга Сітнік (Хамелка), яе двойчы затрымлівалі.
- У снежні 2024 года быў затрыманы рэдактар Stary Jolup.
- У сакавіку 2025 года знік Kazimier Lachnovič (сапраўднае імя невядома) - адзін з чатырох адміністратараў падзелу на тарашкевіцы. Праз тыдзень пасля знікнення адміністратара Kazimier Lachnovič выйшаў прапагандысцкі матэрыял Людмілы Гладкай, у якім гучала , што Вікіпедыя - гэта зброя масавага паражэння супраць краін постсавецкай прасторы, а беларускі падзел рэдагуецца з Польшчы.


