Максім быў прызнаны вінаватым у траўні 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах за «абразу прадстаўніка ўлады» і «абразу Лукашэнкі».
Паводле абвінавачання, Максім з выкарыстаннем сацыяльных сетак і мабільнага тэлефона публічна абразіў некалькіх дзяржаўных чыноўнікаў: прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, генеральнага пракурора, старшыню ЦВК, намесніка міністра ўнутраных спраў і іншых службовых асоб у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў.
Вызвалены ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

