8 снежня 2021 года Максіма затрымалі ў Мінску за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў сталіцы ў 2020 годзе. Пры затрыманні яго збілі, але медычнай дапамогі не аказалі.
У красавіку 2022 года яго прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у гэтых акцыях, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Па падліках праваабаронцаў, Максім быў вызвалены ў ліпені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
